У абноўленым рэйтынгу ФІФА па стане на 3 кастрычніка футбольная зборная Беларусі страціла 11 пазіцый у параўнанні з вераснем і цяпер знаходзіцца на87-м месцы.
Першая дзясятка рэйтынгу выглядае наступным чынам:
1. Іспанія [супернік зборнай па групавым турніры] — 1611,
2. Германія — 1459,
3. Партугалія — 1259,
4. Аргенціна — 1208,
5. Англія — 1196,
6. Галандыя — 1141,
7. Уругвай — 1140,
8. Італія — 1106,
9. Калумбія — 1102,
10. Грэцыя — 1029…
87. Беларусь — 410
Супернікі зборнай Беларусі па групавым турніры:
13. Францыя — 1011,
65. Грузія — 501,
88. Фінляндыя — 407.
Нагадаем, што 12 кастрычніка Беларусь у Мінску гуляе з Іспаніяй, а 16 кастрычніка — з Грузіяй.





