Тры новыя станцыі мінскага метрапалітэна — «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» — плануецца адкрыць 7 лістапада, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Ён адзначыў высокі ўзровень будаўнічай гатоўнасці новага ўчастка Маскоўскай лініі метро і паведаміў пра тое, што зараз там вядуцца пусканаладачныя работы. Што тычыцца станцыі метро «Малінаўка», яе прадугледжваецца здаць у эксплуатацыю ў 2013 годзе.

Да гэтай жа даты — 7 лістапада — будзе адкрыты рух на ўчастку праспекта Дзяржынскага да медыцынскага ўніверсітэта. Зараз ён ажыццяўляецца толькі да вуліцы Уманскай. У наступным годзе ўсе работы на праспекце Дзяржынскага плануецца завяршыць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?