Сённяшнія цэны ў Тэска.
Цэны на мяса ў польскім гіпермаркеце «Тэска» ў Беластоку:
курыца, чацвярцінкі 4,99 злотых, ці 13 500 рублёў за кілаграм,
фарш з свініны і ялавічыны свежы — 8,99 злотых ці 24 300 рублёў за кілаграм,
філе свініны без костак (паляндвіца) — 13,99 злотых ці 38 000 рублёў за кілаграм.
Прызнаюся: я ў шоку).
У Мінску цэны:
курыца, чацвярцінкі — каля 25 000 рублёў за кілаграм,
фарш з свініны і ялавічыны свежы — ад 50 000 рублёў за кілаграм,
філе свініны без костак (паляндвіца) — ад 70 000 рублёў за кілаграм.
Нагадаем, што ўрад ад 4 кастрычніка паднімае адпускныя цэны на мяса на 30%. Мяркуецца, што гэты крок мала адаб'ецца на цэнах у крамах: урад проста фіксуе цэны, якія рэальна ёсць.
Для даведкі: у Польшчы ў вёсцы гаспадараць пераважна прыватнікі.На былых «земях адзысканых» пераважаюць вялікія прыватныя гаспадаркі, што працуюць на землях колішніх ПГРаў — тыпу нашых калгасаў, якія пасля вайны былі створаны на тэрыторыях, што перайшлі Польшчы ад немцаў.
Сялянскае лобі ў польскай палітыцы даволі моцнае.Польская сялянская партыя другую кадэнцыю запар уваходзіць ва ўрад. Раней у яго ўваходзіла іншая сялянская партыя, з іншымі ідэалагічнымі пазіцыямі, «Самаабарона».
Аграгарадкоў там не будуюць, прэзідэнт там не праводзіць нарадаў па арганізацыі пасяўной і ўборачнай.Тым не менш, сельская гаспадарка краіны працуе даволі эфектыўна.
Польскія сяляне моцна выйгралі ад еўрасаюзаўскіх фондаў і адкрыцця рынку ЕС для польскай прадукцыі.





