У пятніцу ахвотныя змогуць набыць у Мінску і Барысаве адзіночныя квіткі на два пазасталыя хатнія матчы БАТЭ у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў з іспанскай «Валенсіяй» і французскім «Лілем», якія пройдуць 23 кастрычніка і 20 лістапада.
Графік працы кас стадыёна «Дынама»: 11.00 — 20.00 (без абеду).
Барысаўскага гарадскога стадыёна: 11.00–17.00 (абед з 14:00 да 15:00).
Цана квіткоў на кожны з матчаў аднолькавая:1-я катэгорыя — 200 000 рублёў,2-я — 125 000 і3-я — 60 000 рублёў.





