У Літве апублікаваны спіс з 238 імёнаў рэзервістаў КДБ СССР, якія працавалі на яе тэрыторыі. Картатэка з іх справамі захавалася ў спецыяльным архіве Літвы, паведамляе Літоўскі цэнтр генацыду жыхароў і супраціву.

Дадзеныя на сайце kgbveikla.lt публікуюцца з мінулага года.

«У картках указаны асабістыя звесткі, вайсковыя званні, нацыянальнасць, партыйная прыналежнасць, адукацыя, нумар загаду КДБ ЛССР і дата, калі асоба была залічана ў рэзерв КДБ, нумар справы вайскоўца з рэзерву КДБ», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?