Адвечны сюжэт, калі жонка багатага мужа, у якой ёсць усё, пачынае здраджваць мужу з чалавекам, што стаіць на ніжэйшай сацыяльнай прыступцы, знайшоў навуковае пацверджанне.

Навукоўцы Універсітэта Осакі апублікавалі вынікі даследавання, прысвечанага псіхалагічным прычынам зніжэння ўзроўню тэстастэрону ў мужчын. Вынікі даследавання даказваюць наўпростую сувязь паміж стрэсам на працы і стратай сэксуальнай актыўнасці, якая выяўляецца ў праблемах з патэнцыяй, нізкім лібіда і ёсць вынікам зніжэння ўзроўню тэстастэрону.

Дарэчы, менавіта сэксуальныя праблемы з жонкай вымушаюць багатых мужчын заводзіць каханак і часта звяртацца да паслуг прастытутак. На думку навукоўцаў, змена сэксуальнай партнёркі дапамагае багатым мужчына хаця б такім чынам вырашыць праблему з патэнцыяй і аднавіць сваё мужчынскае лібіда.

Але насамрэч гэта не лекі і ўсяго толькі спосаб ліквідаваць сімптомы хваробы, якая пачынае прагрэсаваць яшчэ больш.

Праблемы з патэнцыяй у багатых мужчын вядуць да таго, што і іх жонкі пачынаюць ім здраджваць. Прычым часцей выбіраюць менавіта партнёраў, якія не займаюць высокіх пасад і не абцяжараныя багаццем.

Гэтыя высновы пацвярджае і даследаванне, праведзенае сайтам знаёмстваў AshleyMadison, які апытаў сваіх наведніц на прадмет таго, ці здраджваюць яны сваім мужчынам і чаму.

Выявілася, што 27% жанчын шукаюць сэксу менавіта таму, што іх мужы суткамі знікаюць на працы. Каля 39% назвалі прычынай здрады сваю адзіноту, якая, у сваю чаргу, выкліканая ўсё той жа прычынай. А яшчэ 23% жанчын адзначылі, што пачалі спрабаваць сэкс па-за шлюбам менавіта таму, што іх мужы літаральна гараць на працы ці ў бізнэсе, і на сэкс у іх проста не хапае ні сіл, ні здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?