16 кастрычніка ў 19.00 на мінскім стадыёне «Дынама» адбудзецца адборачны матч чэмпіянату свету па футболе паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Грузіі. Ахову грамадскага парадку арганізуе ГУУС Мінгарвыканкама.
Як паведамілі ў ГУУС, традыцыйна ў мэтах арганізацыі бяспекі пры пропуску на стадыён будуць ажыццяўляцца надглядныя мерапрыемствы. Супрацоўнікі міліцыі нацэлены ажыццяўляць пропуск максімальна хутка, да балельшчыкаў будзе прымяняцца індывідуальны падыход, які ў той жа час не адлюструецца на якасці надглядных мерапрыемстваў.
Пропуск наведвальнікаў на стадыён пачнецца за дзве гадзіны да пачатку гульні, колькасць КПП будзе рэгулявацца ў залежнасці ад прытоку гледачоў. Для тых, хто прыйдзе з грувасткай ручной паклажай, арганізуецца праца 11 камер захоўвання.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае
ГУУС нагадвае, што падчас правядзення масавых мерапрыемстваў забараняецца: мець пры сабе зброю, выбуховыя рэчывы і спецыяльна прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян; праносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, а таксама любыя іншыя напоі, за выключэннем прахаладжальных у празрыстай пластыкавай тары ёмістасцю не больш за 0,5 літра; праносіць буйнагабарытныя рэчы; знаходзіцца ў стане ап’янення; праносіць відэа- і фотаапаратуру з дыяметрам аб’ектыва больш за 4 см (без адпаведнага дазволу); перашкаджаць працы супрацоўнікаў міліцыі.