АС была заўважаная на прылаўках сеткі крам Walmart. Са словаў відавочцаў, у салонах за $70 прадаюцца дыскі з абнаўленнем наяўных версій «вокнаў» да Windows 8 Pro.

Як кажуць супрацоўнікі крамы, аперацыйную сістэму ўжо можна купіць, піша The Verge. У Беларусі дыскі з Windows 8 яшчэ не былі заўважаныя ў продажы, затое на некаторых ноўтбуках у крамах гэтая АС ужо ўсталяваная.

Тым часам аналітыкі сцвярджаюць, што пакуль вытворцы не надта задаволеныя новым тварэннем Microsoft. Паводле словаў экспертаў, Windows 8 наўрад ці істотна паўплывае на рынак да другой паловы 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?