Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ, 15 кастрычніка каля 10.55 14-гадовы вучань 8-га класа, кіруючы аўтамабілем «Сітраен-Ксара», не маючы правоў, на вуліцы Школьнай, на закругленні дарогі няправільна выбраў хуткасць руху.

Падлетак не справіўся з кіраваннем аўтамабілем, і машына, стукнуўшыся ў бардзюрны камень, выехала за межы праезнай часткі і перакулілася.

У выніку ДТЗ 14-гадовы пасажыр загінуў, а кіроўца і 13-гадовы пасажыр з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца і пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін з школьнікаў быў адпушчаны для наведвання ваенкамата, а двое іншых павінны былі знаходзіцца на ўборцы буракоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?