Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, 15 кастрычніка жыхар в. Пяцеўшчына ў Мінскім раёне на прысядзібным участку праводзіў земляныя работы. На міні-экскаватары ён выкапаў траншэю глыбінёй два метры для пракладкі трубаправода. Мужчына спусціўся зачысціць траншэю, калі на яго абвалілася зямля. Яго дасталі да прыезду выратавальнікаў, але медыкі канстатавалі смерць.
Гэта не адзінкавы падобны выпадак. У верасні ў Баранавічах пяском засыпала маладога чалавека.