Дырэктар музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці ўжо месяц, як не працуе.
«Прасілі зрабіць экспазіцыю — праца зробленая. Гэтая мая праца — ствараць музеі для краіны», — тлумачыць прычыны сыходу сам Сяргей Бяспанскі. І кажа, што пакуль не працуе і разглядае варынты новай працы, новага праекту.
«Шукаем іншыя варыянты, дзе можна прыкласці свае старанні і ўменні. Думаю займацца Першай сусветнай вайной. Яна ў Беларусі зусім не раскручаная, а гэта вялізарны патэнцыял памяці, вялізарны турыстычны патэнцыял, да і ўвогуле белая пляма для Беларусі. Хацелася б стварыць у Беларусі нешта падобнае на народны саюз Германіі. У нас вельмі шмат могілак не дагледжаных, раскіданая ўся наша гісторыя. Напэўна да гэтага прыкладземся».