Міхаіл Гулін. Фота relax.by.

Міхаіл Гулін. Фота relax.by.

Кубікі, за якія пацярпеў Гулін. Фота 34mag.net.

Кубікі, за якія пацярпеў Гулін. Фота 34mag.net.

Кубікі, за якія пацярпеў Гулін. Фота 34mag.net.

Кубікі, за якія пацярпеў Гулін. Фота 34mag.net.

Выкладчыка Архітэктурнага факультэта Міхаіла Гуліна звольнілі пасля яго затрымання на Кастрычніцкай плошчы падчас рэалізацыі мастацкага праекта.

Фармальна, як паведаміў у сябе ў Фэйсбуку Гулін, яму давялося напісаць заяву "па ўласным жаданні».

Тэлефон мастака цяпер адключаны, і ўзяць каментар у яго пакуль немагчыма.

Міхаіл Гулін разам з валанцёрамі быў затрыманы 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Мастак ствараў праект «Прыватны манумент»: ён хадзіў па горадзе з трыма ружовымі кубамі і жоўтым паралелепіпідам і на плошчах выстаўляў іх у розных спалучэннях. Да Кастрычніцкай яны ўжо прайшлі па плошчах Незалежнасці, Калініна і Якуба Коласа, дзе праблем не ўзнікла. У выніку мастака з валанцёрамі адвезлі ў міліцыю, адкуль выпусцілі праз сем гадзін. Суды па адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да іх правядуць 22 і 26 кастрычніка.

Гулін пасля затрымання звярнуў увагу, што ніякага палітычнага паслання сваім праектам не нёс.

Стварэнне праекта падтрымліваў Інстытут Гётэ ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?