Першая сесія палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі 5-га склікання адкрылася ў Мінску. Сённяшняе пасяджэнне новаабраных дэпутатаў — арганізацыйнае: павінны быць створаны рабочыя органы і абрана кіраўніцтва ніжняй палаты парламента.

Да абрання старшыні ніжняй палаты сесію будзе весці кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Выбары ў палату прадстаўнікоў прайшлі 23 верасня.
Па дадзеных ЦВК, яны адбыліся ва ўсіх акругах. У ходзе галасавання было абрана 109 дэпутатаў. Па адной з безальтэрнатыўных акругаў — Гомельскай-Навабеліцкай № 36 — дэпутат абраны не быў, так як за яго прагаласавала менш за 50% тых, хто прыняў удзел у галасаванні.
Сярод дэпутатаў палаты прадстаўнікоў пятага склікання 21 дэпутат мінулага склікання.
Многія парламентарыі да свайго абрання з’яўляліся прадстаўнікамі ўлады: старшынямі райвыканкамаў, начальнікамі аддзелаў, камітэтаў і ўпраўленняў райвыканкамаў, памочнікамі прэзідэнта, намеснікамі старшыняў аблвыканкамаў, старшынямі саветаў дэпутатаў, супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю, прадстаўнікамі сілавых ведамстваў (КДБ, ваенныя).

Акрамя гэтага, дэпутатамі абраныя прадстаўнікі ўстаноў адукацыі (15 чалавек), аховы здароўя (шэсць), навукі (трое). У парламент таксама абраныя дзесяць прадстаўнікоў галін прамысловасці, ЖКГ і энергетыкі, тры — сферы транспарту, два — журналістыкі, два — гандлю і сэрвісу, тры — сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, адзін — банка, адзін — спорту.

З 109 абраных дэпутатаў 29 — жанчыны.

5 чалавек прадстаўляюць палітычныя партыі: тры — камуністычную, 1 — аграрную, 1 — партыю працы і справядлівасці.

Першая сесія верхняй палаты нацыянальнага сходу, савета рэспублікі, пятага склікання пачне працу заўтра, 19 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?