На поўдні Нігерыі былі выкрадзены шасцёра расійскіх маракоў і іх калега з Эстоніі — гэтую інфармацыю пацвердзіла МЗС Расіі.

«Паводле інфармацыі, атрыманай пасольствам Расіі ў Нігерыі ад прадстаўнікоў суднаўладальніка, пры нападзе ніхто з экіпажа не пацярпеў», — гаворыцца ў паведамленні дэпартамента інфармацыі і друку МЗС РФ. Пасольства РФ робіць усё неабходнае для вызвалення расіян сумесна з уладамі краіны.

Шэльфавы буксір і пастаноўшчык якараў Bourbon Liberty 249 быў атакаваны піратамі (ці баевікамі) у дэльце Нігера 15 кастрычніка або ў ноч на 16 кастрычніка, судна знаходзілася блізу нігерыйскага порта Пенінгтон. Злачынцы ўзялі ў заложнікі сем чалавек з ліку экіпажа і ўцяклі разам з імі. Астатнія дзевяць чалавек прывялі Bourbon Liberty 249 у нігерыйскі порт Оне.

Вядома, што ў экіпаж карабля Bourbon Liberty 249 уваходзіць беларус Сяргей Кургановіч.

Высвятленнем, ці ёсць у ліку выкрадзеных маракоў грамадзяне Беларусі, займаюцца беларускія дыпламаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?