Начальства прымусіла настаўнікаў адной з глыбоцкіх школ 13 і 14 кастрычніка — у суботу і нядзелю — працаваць на ўборцы лёну ў адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Настаўнікі расцэньваюць такія дзеянні як непавагу да сваёй прафесіі. Аднак не адмаўляюцца ад загадаў і не аспрэчваюць іх, баючыся страціць працу.





