Нацыянальны банк Беларусі не выключае павышэння стаўкі рэфінансавання ў лістападзе.
«У кастрычніку мы прынялі рашэнне стаўку рэфінансавання не зніжаць і не павышаць», — паведаміла 18 кастрычніка журналістам кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.
У той жа час яна адзначыла, што па выніках працы ў кастрычніку будзе прымацца рашэнне, як паступаць са стаўкай ў будучыні.
«Не выключаю, што калі будзе неабходнасць рабіць больш жорсткіміграшова-крэдытную палітыку, стаўку прыйдзецца павышаць, каб не было дзесьці рэзкіх ваганняў», — сказала Ермакова.
Пры гэтым яна не думае, «што мы такія бязладныя і будзем дрэнна працаваць». «Стаўка павінна быць на станоўчым узроўні адносна інфляцыі», — адзначыла яна.
Цяпер стаўка рэфінансавання складае 30%.