Карціна цяперашніх узаемаадносінаў паміж ЕС і Беларуссю «даволі змрочная». Пра гэта заявіла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора 17 кастрычніка ў Мінску на пасяджэнні круглага стала, на якім абмяркоўвалася праграма развіцця «Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі».
Разам з тым, паведамляе прэс-служба міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь», Мора зазначыла, што «Еўрасаюз з самага пачатку дыялогу па мадэрнізацыі аб’явіў пра тое, што супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю — гэта інвестыцыі ў наступныя адносіны з Беларуссю». «Першы этап дыялогу па мадэрнізацыі ўжо стымуляваў з’яўленне добрых і цікавых ідэй па паляпшэнні сітуацыі ў Беларусі», — сказала яна.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ