«Паводле міжнародных законаў, гэта — злачынства. Мы накіравалі адпаведны запыт аб аказанні прававой дапамогі шведскім уладам і не атрымалі адказу. Сітуацыя выглядае дзіўна»,— заявіў на брыфінгу ў чацвер у Мінску начальнік упраўлення інфармацыі —
«У любой сітуацыі беларускі бок мае поўнае маральнае права чакаць, як мінімум, прабачэнняў, і мы будзем патрабаваць адказ на наш запыт, зроблены ў рамках міжнароднага права і міжнародных працэдур», — падкрэсліў Савіных.
Паводле яго слоў, інцыдэнт са шведскім самалётам ўскладніў адносіны Беларусі са Швецыяй і часткова — з усім Еўрасаюзам.
Пры гэтым прадстаўнік МЗС сказаў: «У сітуацыі са шведскім самалётам усё досыць відавочна — учынена злачынства, а ў адказ — цішыня, заходнія ўрады як вады ў рот набралі».