Такі вырак гаспадарчага суда ў Гродне. Рэдактара інтэлектуальнага месячніка «Архэ» затрымалі ў Гродне 14 верасня ў часе прэзентацыі кнігі гісторыка Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі». У яго сканфіскавалі кнігі і часопісы, што былі каля яго, і звінавацілі ў нелегальным гандлі. Быў складзены адпаведны пратакол. З яго словаў, у затрыманні бралі ўдзел як падаткавікі, так і міліцыянты й спецслужбісты.

18 кастрычніка па справе адбыўся суд. Ягоны вырак: аштрафаваць на 5 базавых і сканфіскаваць усе вынятыя кнігі, а іх было каля двухсот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?