Гэта здарылася пасля рэзкага падзення да 27–30% у перыяд 15–16 кастрычніка, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс». Кароткатэрміновае падзенне было звязана з выкананнем банкамі патрабаванняў па фармаванні рэзерваў.
Сайт Нацбанак паведамляе, што 17 кастрычніка стаўка па аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытах склала 50,8% гадавых.
Такі рэзкі рост стаўкі звязаны з дэфіцытам свабодных грошай у банках, у тым ліку дзяржаўных. Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў «Белаграпрамбанку» і «Белінвестбанку». Нацбанк выдзеляе ім кароткія крэдыты, інакш бы яны былі вымушаны спыніць плацяжы.