Рэальны памер прызначаных пенсій (пенсій, разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у верасні 2012 года ў параўнанні са жніўнем 2012 года зменшыўся на 1,3%.
У параўнанні з вераснем 2011 года павялічыўся на 55,6%. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Сярэдні памер прызначаных пенсій склаў 1 млн. 657,3 тыс. рублёў, што ў 2,4 раза перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 1 млн. 721,4 тыс. рублёў, па інваліднасці — 1 млн. 509,7 тыс. рублёў, з нагоды страты кармільца — 1 млн. 90,8 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 782,4 тыс. рублёў.

Паводле звестак Белстата, у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў верасні 2012 года на ўліку стаяла 2 млн. 495,2 тыс. пенсіянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?