Лукашэнка вызваліў
На пасаду начальніка УВКР прызначаны палкоўнік Аляксандр Назаранка. Былы кіраўнік упраўлення А.Захараў залічаны ў распараджэнне старшыні КДБ. Інфармацыя пра гэта апублікавана на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.
Аляксандр Назаранка нарадзіўся 31 ліпеня 1962 у Гомельскай вобласці. У 1988 — 1993 гг. праходзіў службу на афіцэрскіх пасадах у асаблівых аддзелах КДБ па вайсковых падраздзяленнях Далёкаўсходняй вайсковай акругі ў Расbі.
У 1993 — 1995 гг. — ва ўпраўленні вайсковай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь. У 1995 — 2002 гг. — у Службе бяспекі прэзідэнта Беларусі.
У 2002 — 2003 гг. узначальваў упраўленне ўласнай бяспекі МУС Беларусі. Пасля служыў начальнікам Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь.
У 2008 — 2009 гг. — намесьнік начальніка Акадэміі МУС Беларусі. З лістапада 2009 г. — намеснік начальніка камандавання вайсковай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» 2 і 3 ступені, «За адзнаку ў вайсковай службе», а таксама польскім срэбраным медалём «За заслугі перад паліцыяй». Адзначаны падзякай Аляксандра Лукашэнкі.