За немцамі тут размяшчаўся акруговы камісарыят, а затым была сядзіба Беларускай Цэнтральнай Рады.

За немцамі тут размяшчаўся акруговы камісарыят, а затым была сядзіба Беларускай Цэнтральнай Рады.

Першая сесія савета рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання 19 кастрычніка пачынае працу, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі сакратарыята савета рэспублікі.

Сёння будуць разгледжаны пытанні аб прызнанні паўнамоцтваў членаў савета рэспублікі пятага склікання, аб абранні старшыні, яго намесніка і прэзідыума савета рэспублікі, пастаянных камісій і іх старшыняў.

Пасяджэнне пройдзе ў новым будынку на вуліцы Чырвонаармейскай, 9, у якім раней размяшчалася Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Нагадаем, што ўчора прайшло першае пасяджэнне палаты прадстаўнікоў 5-га склікання. Старшынёй быў абраны кіраўнік ніжняй палаты парламента 4-га склікання Уладзімір Андрэйчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?