У верасні Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя параметры прагнозу
— На 2013 год, як і сёлета, мэтавыя арыенціры па абменным курсе не ўстаноўленыя, — сказаў Алымаў.— Абменны курс будзе фарміравацца зыходзячы з попыту і прапановы замежнай валюты на ўнутраным рынку. Купля і продаж замежнай валюты Нацбанкам будуць праводзіцца ў абмежаваным аб’ёме толькі ў мэтах згладжвання кароткатэрміновых ваганняў абменнага курсу.
Але гэта не значыць, што дынаміка абменнага курсу будзе насіць некіраваны характар. Не варта чакаць рэзкай змены курсу.
У наступным годзе Беларусі чакаюць значныя выплаты па знешнім абавязку. Як гэта адаб’ецца на курсе? Алымаў не бачыць падставы для занепакоенасці.
Чакаецца атрыманне чарговых траншаў крэдыту ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Вядзецца праца па прыцягненні ў краіну замежных інвестыцый. З улікам збалансаванасці знешняга гандлю і ўнутранага валютнага рынку гэта дазволіць не толькі пазбегнуць скарачэння, але і нарасціць золатавалютныя рэзервы. Пастаўлена задача па іх павелічэнні па выніках 2013 на $ 0,3–0,7 млрд.— Выплаты па знешнім абавязку на абменным курсе беларускага рубля не адаб’юцца. У нас назапашана дастаткова валютных рэсурсаў для безумоўнага выканання знешніх абавязацельстваў перад крэдыторамі. Акрамя таго, разам з выплатамі ў наступным годзе запланаваны таксама валютныя паступленні.