Ціфані і Джэрэмі.

Ціфані і Джэрэмі.

У Фларыдзе (ЗША) паліцыя затрымала пару, якая займалася сэксам у паціа-рэстаране. Аднак у пастарунак 32-летнія Джэймі Кала і яго сяброўка Ціфані Лін Баргейнер трапілі не за сэкс у грамадскім месцы, а за адмову аплаціць рахунак.

Пра тое, што адзін з кліентаў установы займаецца на стале сэксам з сяброўкай уладальніку рэстарана Тому Мэрфі паведамілі афіцыянты.

Калі Мэрфі падышоў да закаханых, ён папрасіў іх спыніцца, але Кала заявіў, што гэта ў дадзены момант немагчыма.

Тады Мэрфі запатрабаваў, каб пара супакоілася і аплаціла рахунак. Пры гэтым уладальнік рэстарана прыгразіў выклікаць паліцыю. Аднак Кала ўсё ж адмовіўся аплачваць рахунак і разам з сяброўкай выйшаў з рэстарана, але Мэрфі ўсё ж такі дагнаў мужчыну і выклікаў паліцыю.

У выніку Кала быў затрыманы за напад на ўладальніка ўстановы і за адмову аплаціць рахунак на 101 даляр.
Пра тое, ці быў складзены пратакол на Баргейнер, не паведамляецца.
Ніякіх абвінавачванняў, звязаных з заняткам сэксам у публічным месцы, пары выстаўлена не было,
бо ніхто з наведвальнікаў рэстарана, якія сталі сведкамі сэксу ў паціа, заяўляць у паліцыю не сталі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?