У мінскім Цэнтральным батанічным садзе 20 кастрычніка з 12.00 да 16.00 будзе арганізавана святочная праграма «Восеньскі блюз»,паведаміла загадчыца
Паводле яе слоў, слухачам будуць прапанаваныя «восеньская рамантыка духавога квінтэта, лістапад блюзу і джазу ад
У экспазіцыйнай аранжарэі экскурсаводы ў 12.00, 14.00 і 15.30 раскажуць пра расліны субтропікаў і тропікаў. Для аматараў архідэй арганізуюць майстэрню па навучанні дагляду за гэтымі кветкамі.
Упершыню ў батанічным садзе адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй у ліманарыі — ва ўнікальнай аранжарэі цытрусавых раслін. Пры наяўнасці білета ў сад уваход у ліманарый будзе бясплатным. Наведвальнікі змогуць убачыць пладаносныя мандарыны, апельсіны, грэйпфруты, лімоны з 12.30 да 15.30.
Адбудзецца таксама дэфіле ўдзельнікаў гарадскога экалагічнага конкурсу фларыстычных восеньскіх убораў. Сакурэнка зазначыла, што частаваннем для ўсіх ахвотных будзе бясплатная гарбата, настоеная на зёлках, вырашчаных у садзе.
Уваходны білет каштуе 20.000 рублёў, ільготны (для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў) — 10.000 рублёў. Білет у экспазіцыйную аранжарэю — 10.000 рублёў.





