У Салігорску без папярэджання адключылі гарачую і халодную ваду,піша tut.by
— Вады няма з учорашняга вечара! — абураецца Аляксандр. —
У горадзе амаль паніка, усю ваду ў крамах разабралі. Дзяцей з садкоў адпраўляюць па хатах…
Паводле яго слоў, адключэнне вады заспела людзей знянацку. Вада ў горадзе адключаная ў сувязі са спыненнем работы
ГКУП «Салігорскводаканал» арганізаваны падвоз пітной вады.
БелТА інфармуе, што ваду дадуць цягам дня.Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Салігорскага райвыканкама па жыллёва-камунальнай гаспадарцы і добраўпарадкаванні Анатоль Даўгалевец.
Ён сказаў, што над ліквідацыяй паломак працуюць каля 30 работнікаў будаўнічага ўпраўленьня № 144 і Салігорскага водаканала.
Суразмоўца сцвярджае, што вада ўжо пачала паступаць у сістэму водазабеспячэння,аднак для поўнага забеспячэння вадой усіх аб'ектаў горада патрабуецца некаторы час. На падачу цяпла ў будынкі адсутнасць вады не паўплывала.





