Доктар з Венесуэлы Хасэ Маркіна заявіў газеце El Nuevo Herald, што Фідэль Кастра перанёс кровазліццё ў мозг. Былы лідар Кубы практычна не ў стане есці і размаўляць, ён перастаў пазнаваць людзей.Па словах медыка, у такім стане 86-гадовы Кастра можа пражыць яшчэ некалькі тыдняў, але наўрад ці ён калі-небудзь з'явіцца на публіцы.
Адначасова ў Твітэры было апублікавана мноства паведамленняў пра смерць Кастра, зрэшты, варта адзначыць, што такая інфармацыя з'яўлялася неаднаразова.
Ён сцвярджае, што людзі з сімптомамі, якія назіраюцца ў Кастра, як правіла, паміраюць ад праблем з дыханнем альбо ад інфекцыі. Паводле інфармацыі Маркіна, Кастра не падлучаны ні да апарата штучнага дыхання, ні да іншых медыцынскіх прыбораў. Па здагадцы лекара, Кастра атрымлівае ежу праз зонд.Па словах Маркіна, экс-лідар Кубы не атрымлівае належнае лячэнне, паколькі яго арганізм занадта слабы.
Апошні раз Фідэля Кастра бачылі на публіцы ў сакавіку 2012 года, калі Кубу наведаў папа Бенедыкт XVI.З чэрвеня ён перастаў пісаць традыцыйную газетную калонку. Акрамя таго, ён не павіншаваў свайго сябра-сацыяліста Уга Чавеса, які ў кастрычніку быў пераабраны на пасаду прэзідэнта Венесуэлы.
Калі ў чэрвені Лукашэнка наведваў Кубу, то СМІ тыражавалі толькі фоты, як афіцыйны лідар Беларусі сустракаецца з Раулем Кастра.





