Былы намеснік міністра абароны КНДР Кім Чхоль, пакараны смерцю ў пачатку 2012 года, быў забіты незвычайным нават для Паўночнай Карэі спосабам: яго прывязалі да слупа і расстралялі з мінамёта, піша The Daily Telegraph.

Паводле выдання, такі спосаб пакарання быў ​​абраны па загадзе кіраўніка краіны Кім Чэн Ына, які запатрабаваў, каб ад генерала «не засталося ніякіх слядоў, нават валасінкі».

Кім Чхоль быў пакараны за невыкананне жалобы па ранейшаму кіраўніку Паўночнай Карэі — Кім Чэн Іру (бацьку сённяшняга кіраўніка дзяржавы), які памёр у снежні 2011 года. Паводле выдання, генерала злавілі на п’янстве падчас жалобы.

Акрамя Кім Чхоля, у пачатку 2012 года ў КНДР бясследна зніклі яшчэ некалькі дзясяткаў высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?