Крылы срэбныя, а барбакан будзе чырвоны.
Так будзе выглядаць гэты будынак у выніку.
У Мінску канчаецца шкленне будынка Беларускай калійнай кампаніі. Цалкам шкляны будынак паўстаў на стромым беразе Свіслачы. Крылы срэбныя, а кіль-барбакан будзе чырвоны. На думку знаўцы архітэктуры блогера Darriuss-а, гэта будзе адзін з самых цікавых у архітэктурным плане будынкаў сталіцы. Тонкая геаметрычная гульня дапаўняецца смелым каларыстычным рашэннем.
На заднім плане: працягваецца рэканструкцыя гатэля-карабля «Беларусь». 22-павярховы будынак таксама ўбіраецца ў шкляныя шаты.
Сяргей Гезгала; фота Bymedia.net
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ