Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
У мінулым годзе беларусы назіралі гэту з’яву 15 кастрычніка.
Паводле словаў галоўнага сіноптыка, моцны мокры снег чакаецца ў многіх раёнах у суботу і ў ноч на нядзелю. Гэта абумоўлена зрушэннем зпаўднёва-заходняй Еўропы атмасферных франтоў.
«На большай частцы тэрыторыі краіны ўтворыцца снежны кілім, аднак пратрымаецца ён нядоўга: згодна з папярэднім прагнозам — да канца кастрычніка.
У пачатку лістапада пацяплее і, як следства, снег знікне», — адзначыла Людміла Парашчук.
Паводле яе слоў, часцей за ўсё першае снежнае покрыва у Беларусі ўтвараецца ў другой палове кастрычніка, вельмі рэдка яно бывае ў верасні, часам упершыню кладзецца толькі ў лістападзе і нават пазней. Самая ранняя дата ўтварэння першага снежнага кіліма на тэрыторыі краіны зарэгістравана 23 верасня 1973 ў Езярышчы (Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці). У Мінску найраней гэта было ў 1972 годзе — 29 верасня, пазней за ўсё — у 2000 годзе — 20 снежня.
«Часцей за ўсё пры выпадзенні першага снегу тэмпература паветра яшчэ застаецца станоўчай, таму першы снег хутка растае», — адзначыла галоўны сіноптык.





