Паплечнік Андрэя Саннікава, былы палітвязень Зміцер Бандарэнка яшчэ ў пачатку верасня прыняў рашэнне застацца ў Польшчы. «НН» папрасіла Змітра пракаментаваць сітуацыю з Саннікавым.

«Я лічу, што гэта разумнае рашэнне. У Андрэя быў выбар: або зноў ісці ў турму, альбо нічога не рабіць. Саннікаў быў і застаецца адным з лідараў апазіцыі, ён патрэбен жывы і дзеяздольны».
Ці кансультаваўся Саннікаў з Бандарэнкам, калі прымаў гэтае рашэнне? «Я знаходжуся ў Варшаве, а Андрэй — у Вялікабрытаніі. Не бачыліся з ім некалькі месяцаў. Але абмяркоўвалі розныя пытанні, у тым ліку і гэтае».
«Сям’я Андрэя застаецца ў закладніках, — кажа Зміцер Бандарэнка. — Хаця мне здаецца, што гэтае рашэнне Саннікава дапаможа хутчэйшаму ўз’яднанню з Ірынай і Данікам».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?