Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў абверг паведамленне агенцтва Рэйтэр пра благое самаадчуванне Уладзіміра Пуціна і нібыта будучую аперацыю.
«Цяжка сказаць, на якія ананімныя крыніцы абапіраўся Рэйтэр. Гэта той самы выпадак, калі не варта давяраць ананімным крыніцам. Я са свайго боку магу сказаць, што гэта не адпавядае рэчаіснасці», — заявіў Пяскоў Інтэрфаксу.
Паводле яго слоў, найлепшым доказам гэтых слоў з’яўляецца «ультранапружаны штодзённы графік кіраўніка дзяржавы».
Раней агенцтва Рэйтэр са спасылкай на некалькі ананімных крыніц у расійскім урадзе паведаміла, што Уладзімір Пуцін пакутуе ад болю ў спіне, і яму ў найбліжэйшай будучыні можа спатрэбіцца аперацыя.





