Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка 2012 года склала 9 млн. 459,8 тыс. чалавек, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У параўнанні з 1 студзеня 2012 года жыхароў краіны стала менш на 5,4 тыс. чалавек.

Колькасць жыхароў за дзевяць месяцаў гэтага года павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 885,1 тыс. чалавек на 1 студзеня да 1 млн. 895,8 тыс. на 1 кастрычніка.

У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў зменшылася. У выніку на 1 кастрычніка ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 427,9 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн. 401,6 тыс., у Брэсцкай — 1 млн. 390,2 тыс., у Віцебскай — 1 млн. 209,1 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 76,4 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 58,8 тыс. чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?