Расія і Беларусь працягваюць перамовы па ўмовах пастаўкі нафты ў рэспубліку ў чацвёртым квартале 2012 года і ў 2013 годзе, паведамляе РІА Новости са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання Беларусі.
«Першы
Паводле яго слоў, бакам пакуль не ўдалося зняць праблемныя пытанні.«Яны звязаны з вырашэннем пытанняў магчымай кампенсацыі стратаў расійскаму бюджэту ад „растваральнага“ бізнесу ў Беларусі, падпісаннем неабходных дакументаў па кантролі за рынкам нафтапрадуктаў і гэтак далей», — заявіла крыніца.
Суразмоўца зазначыў, што Расія не настойвае жорстка на выкананні балансу паставак беларускіх нафтапрадуктаў у РФ. «Яны разумеюць, што гэта залежыць ад камерцыйнай мэтазгоднасці», — сказаў ён.
Раней расійская АК «Транснефць» на падставе рашэння Мінэнерга РФ перагледзела графік паставак нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале, зменшыўшы пастаўкі на 26% да 4 млн. тон. Беларускія НПЗ перапрацоўваюць 1,8–1,9 млн. тон нафты ў месяц.
Баланс паставак нафтавай сыравіны для Беларусі на 2012 год быў узгоднены з расійскім бокам у снежні 2011 года.Ён поўнасцю забяспечвае патрэбы беларускіх НПЗ у нафце і прадугледжвае пастаўку ў Беларусь 21,5 млн. тон расійскай нафты трубаправодным транспартам, што на 3,5 млн. тон больш, чым у 2011 годзе. Апрача таго, прадугледжана магчымасць паставак у выпадку неабходнасці 2 млн. тон нафты па чыгунцы.
Аператары па пастаўцы нафты ў Беларусь ААТ «Газпром нефць», ААТ «Лукойл», ААТ «Раснефць», ААТ «Сургутнефцегаз» і ААТ
Невыкананне каляндарнага плана беларускія чыноўнікі тлумачаць тым, што сёлета прыблізна 50% штомесячных аб’ёмаў нафты на беларускіх НПЗ перапрацоўваюць расійскія