Арганізатары скандальнага «плюшавага дэсанта», шведская Studio Total пахваліліся новым поспехам. На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» яны выклалі інфаграфічную справаздачу аб нядаўняй паспяховай кампаніі па прыцягненні ўвагі да праблемы зніжэння нараджальнасці ў Аўстрыі.
Агенцтва запусціла чуткі аб адкрыцці недалёка ад Вены Міжнароднай школы сэксу.Трэба сказаць, сайт выглядае цалкам рэалістычна: мае раздзелы, утрымлівае прывітальнае слова «дырэктара школы», фотаздымкі будынка, праграму навучання і адрас для зваротнай сувязі.
У «Фэйсбуку» прадстаўнікі Studio Total так тлумачаць, чаму дурылі СМІ і грамадскасць.
Моладзевая галіна Аўстрыйскага эканамічнага саюза хацела дамагчыся абмеркавання праблемы зніжэння нараджальнасці ў краіне і неабходнасці рэформы пенсійнай сістэмы, выкліканай старэннем насельніцтва. Аднак ў іх былі толькі старамодныя рашэнні, накшталт дэбатаў.Большасць людзей прапаноўвала стымуляваць нараджальнасць матэрыяльна.
І Studio Total, з уласцівым ёй нестандартным падыходам, прапанавала альтэрнатыву: рабіць больш дзяцей!
«Вядома, для гэтага трэба больш займацца сэксам, але аўстрыйцы не вельмі добрыя ў сэксе», — адзначае Studio Total. Каб вырашыць гэтую праблему, крэатыўнікі прыдумалі «Школу сэксу».
Яны пасеялі навіны аб яе адкрыцці ў блогах, прысвечаных тэме сэксуальнасці, каб сабраць фолавераў і надаць гісторыі праўдападобнасць, а затым правяліНапрэс-канферэнцыю са шведскім сэксолагамІльвай-Марыяй Томпсан (якая на сайце школы выступае ў ролі яе дырэктара).
Рэкламны ролік «Міжнароднай школы сэксу»:
Гісторыя займела глабальную агалоску, сабрала больш за 1300 пастоў у блогах, больш за 3000 артыкулаў у газетах, 50 000 твітаў, 10 000 лайкаў на «Фэйсбуку».
Больш за 2000 чалавек падалі заяўкі на навучанне.А пасля таго, як качка была раскрытая, кампанію абмяркоўвалі ўсе палітычныя партыі Аўстрыі. Увогуле, мэта
У сваім рэпартажы пра Беларусь, паказаным аўстралійскім тэлеканалам SBS, журналіст Амос Робертс называе Studio Total правакатарамі і скандалістамі, адзначаючы пры гэтым, што Пэр Кромвел, аднак, ведае, што правакацыі ў Беларусі могуць мець сур’ёзныя наступствы. Кромвел жа упэўнены, што «будучыня належыць таму, хто распавядае лепшыя гісторыі».