У Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску 26 кастрычніка адкрылася выстава «Архідэі: падарожжа па кантынентах».

Наведвальнікі атрымалі магчымасць убачыць архідэі розных кантынентаў. Арганізатары выставы правядуць конкурс на лепшую архідэю, дзе калекцыйныя аматарскія расліны выставы паспаборнічаюць у намінацыях «Лепшая архідэя — прафесійны погляд ад журы» і «Прыз глядацкіх сімпатый».

Апрача таго, прадугледжаны майстар-класы і лекцыі, на якіх супрацоўнікі батанічнага сада дзеляцца сакрэтамі вырошчвання архідэй.

Выстава будзе працаваць па 28 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?