Лад, 12.40

Душа мая, Марыя

Беларусь, 1993, каляровы, 73 хв.

Рэжысэр: Вячаслаў Нікіфараў

Ролі выконваюць: Уладзімер Самойлаў, Алла Хаменка, Аляксандар

Самойлаў

Жанр: Драма

Адзнака: 3 (з 10)

Чарнобыльская зона. Стары застаўся ў вёсцы й дажывае свой век. Па рацэ плыве белая “атамная” пена, героя даглядае ці то дзяўчына ў белым – ці то сама сьмерць (ці то душа грэшніка); на могілках падонак ганяецца за дзеткамі…

Карціна Вячаслава Нікіфарава на Чарнобыльскую тэму здымалася, як аўтарскае кіно з сур’ёзным пасланьнем. Няўцямнасьць сцэнару і разгубленасьць стваральнікаў надалі фільму трэшавыя абрысы. Для аматараў аўтарскага кіно – катурны сымбаляў. Для аматараў трэшу – “магільна-катастрафічныя” сцэнкі.

Сымбалічна-трэшавая драма пасуе абедзьвюм катэгорыям гледачоў, але не задавальняе ніводную.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?