Высвятляюцца лёсы актыўных удзельнікаў баёў з бальшавікамі, жаўнераў Першай Слуцкай брыгады Івана і Мітрафана Богданаў, Пётры Еўстрада і Міхася Бірыча. Гэтыя чацвёра землякоў з вёскі Рачкавічы (Слуцкі раён) не склалі зброю і пасля паразы паўстання: іх партызанскі аддзел дзейнічаў да восені 1921 ў ваколіцах Вызны. «Органам» так і не ўдалося злавіць тады братоў Богданаў…
Дарэчы, пастанову з абвінавачаннем у бандытызме Івана і Мітрафана Богданаў падпісваў начальнік Слуцкага палітбюро Бакіеў.«Палітбюро» ў
Гэта быў бальшавіцкі карны орган, які займаўся і палітычным вышукам.
Так супала, што ўзначальваў Слуцкае палітбюро чалавек з кыргызскім прозвішчам, цёзка зрынутага прэзідэнта Кыргызстана, які хаваецца ў Беларусі ад крымінальнага пераследу.
Ёсць звесткі, што для падаўлення Слуцкага паўстання выкарыстоўваліся так званыя інтернацыянальныя брыгады.Кітайцы там былі, чаму б не быць і сыну
Падрабязна пра лёс партызанскага атрада Івана Богдана чытайце ў свежым нумары «НН», які з’явіцца ў сераду.





