29 лістапада 1938 г. быў расстраляны Браніслаў Тарашкевіч — грамадcка-палітычны дзяяч, адзін з лідараў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, аўтар «Беларускай граматыкі для школ».

Тарашкевіча двойчы кідалі ў турму ў Польшчы — ён жа ўзначальваў БСРГ ды быў адным з кіраўнікоў «Змагання».

У верасні 1933 г. ён, паводле г.зв. абмену палітвязнямі, прыехаў у СССР. Жыў у Маскве, пакуль не быў у маі 1937 г. арыштаваны, а ў студзені 1938 г. засуджаны да вышэйшай меры пакарання.

У 1957 г. Тарашкевіч быў рэабілітаваны. Ягоным імем названы вуліцы ў Мінску, Маладзечне й Радашкавічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?