Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, днём 28 лістапада на аўтадарозе Брэст — Мінск непадалёк ад Баранавіч супрацоўнікі міліцыі спынілі аўтамабілі «Івека»,«Мерседэс-Бенц» і«Фіят-Брава» . Імі кіравалі25-гадовы ,24-гадовы і37-гадовы непрацоўныя жыхары Баранавіч.
У «Івека» былі знойдзены 3 тоны спірту, у «Мерседэсе» — 1,3 тоны, у «Фіяце» — 15 літраў. Вадкасць знаходзілася ў пяцілітровых пластыкавых ёмістасцях, закаркаваных заводскім спосабам, без этыкетак. Дакументаў у грамадзян на гэты тавар не было.
Спірт, кошт якога 216 млн. рублёў, канфіскаваны. Праводзіцца праверка.
З пачатку гэтага года ў Баранавічах канфіскавана больш за 10 тон спірту, гэтая партыя — самая буйная.





