29 лістапада прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мемарыял», дэмакратычныя актывісты ды прадстаўнікі грамадзкасьці зьбіраюцца правесьці акцыю памяці ў Курапацкім лесе.

Яны маюць намер усталяваць крыж у памяць афіцэраў Войска Польскага, закатаваным у Беларусі, паведаміла грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

29 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты адкрылі мемарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі з беларускага катынскага сьпісу. На наступны дзень гэты мемарыяльны знак знік.

Таксама ў Курапатах працягнуць чытанне імёнаў беларусаў, рэпрэсаваных ў 30-х гадах.

Ужо 5 гадоў беларуская дэмакратычная грамадзкасьць адзначае 29 кастрычніка як дзень памяці ахвяраў рэпрэсій. Імпрэзы ладзяцца штомесяц 29-га чысла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?