Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) выказвае салідарнасць з вернікамі царквы «Новае жыццё» і звяртаецца да мітрапаліта Філарэта з прапановай асудзіць дзеянні ўлад у дачыненні да царквы. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай палітрадай АГП.
Палітрада АГП адзначае, што высяленне царквы «Новае жыццё» з будынка — гэта «грубае парушэнне Канстытуцыі краіны, якая абвяшчае роўнасць усіх грамадзян незалежна ад іх рэлігійных перакананняў». У заяве нагадваецца, што гэта не першая спроба ўлад адабраць у вернікаў будынак. «Гэты факт сведчыць, што гэта не выпадковасць, не збег акалічнасцяў, а мэтанакіраваныя дзеянні сілавых структур і сталічнай адміністрацыі. І яны накіроўваюцца і каардынуюцца Адміністрацыяй прэзідэнта», — мяркуе АГП.
Палітрада партыі заклікала неабыякавых грамадзян і міжнародную супольнасць да салідарнасці з вернікамі.
Як адзначыла
«Таму мы звяртаемся да Філарэта.
Па-першае , гэта чалавек, да якога гарант Канстытуцыі прыслухоўваецца.
Зварот, паводле яе слоў, будзе адпраўлены Філарэту найбліжэйшым часам.
Як паведамлялася раней, на 5 снежня гаспадарчы суд Мінска прызначыў прымусовае высяленне рэлігійнай абшчыны хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» з дома № 72 па вуліцы Кавалёва.Адпаведнае прадпісанне абшчына атрымала 27 лістапада. Прымусовае высяленне, як гаворыцца ў дакуменце, прызначана «на падставе судовага загада гаспадарчага суда горада Мінска па справе № 526–12/2009 ад 23 кастрычніка». Кіраўніку царквы прадпісана да 11.00 5 снежня «вызваліць памяшканне, а таксама падрыхтаваць камплекты ключоў для перадачы патрабавальніку».
Прыблізна сем гадоў Мінгарвыканкам спрабуе выселіць царкву «Новае жыццё» з гэтага будынка. У 2005 годзе гарадскія ўлады пазбавілі рэлігійную абшчыну права карыстання зямельным участкам, выдзеленым ёй у бестэрміновае карыстанне.





