У пакоі інтэрната на вуліцы Гагарына ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) 25 лістапада мужчына заснуў, пакінуўшы на уключанай электраплітцы рондаль з грэчкай. Маладога чалавека выратавалі пажарныя.
Калі прыехалі выратавальнікі, пакой быў задымлены,Пажарныя разбудзілі маладога чалавека і тым самым выратавалі яго ад атручвання чадам.24-гадовы гаспадар спакойна спаў.
Як высветлілася, дадому мужчына вярнуўся пад раніцу. Быў галодны, паставіў на плітку рондаль з кашай і заснуў.
Медыцынская дапамога пацярпеламу не спатрэбілася. А вось штраф за выкарыстанне электрапліткі ў жылым пакоі заплаціць прыйдзецца. Сума штрафу за такое парушэнне — да 3 млн рублёў.





