Незвычайным чынам былі затрыманы на днях у Мінску двое аўтазлодзеяў з Гомельскай вобласці.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, увагу інспектараў ДПС аддзела ДАІ Першамайскага РУУС сталіцы, якія дзяжурылі ў раёне скрыжавання праспекта Незалежнасці і Заслаўскай шашы, прыцягнула дзіўная «Мазда».
Аўтамабіль рухаўся па раздзяляльнай паласе і на патрабаванні супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі спыніцца не рэагаваў, а затым раптам упёрся ў бардзюрны камень.Інспектары агледзелі аўтамабіль і пабачылі за рулём спячага вадзіцеля, побач — пасажыра ў аналагічным стане.
На заднім сядзенні знаходзіліся магнітолы, акумулятары,DVD-плэеры , відэарэгістратары, навігатары, радыёстанцыі. З багажніка бачныя былі колы.
Вадзіцеля і пасажыра затрымалі і даставілі ў раённае УУС для разбору. Там пасля правядзення адпаведных працэдур высветлілася: затрыманыя — раней судзімыя
Цяпер па гэтым факце праводзіцца расследаванне.





