***
Юр’ю Ф. з Гомеля. Пра сьнежань — пуставата. Замала зьвестак.
Зьмітру Ч. з Горадні. Тэкст пра Мілавідзкую бітву нагадвае энцыкляпэдычны артыкул або цытату з падручніка. Для газэты трэба пісаць жывей.
Настасьсі М., I.S. зь Менску. Вашыя “Сабачыя гісторыі” стылёвыя, але ім не стае ляканічнасьці, ад чаго думка расплываецца. Хоку не бывае 16-радковым, гэтак і “Сабачыя гісторыі” не бываюць доўгімі.
Уладзю Г. зь Віцебску. Вобраз галоўнага героя ў апавяданьні “Фін” недастаткова выпісаны.
Сяргею П. зь Менску. У вашым артыкуле пра тэатар багата сьцьверджаньняў і абвінавачаньняў, не пацьверджаных доказамі. Шмат таксама патэтыкі й агульных месцаў.
Віктару К. зь Менску. Мы ня можам надрукаваць Ваш адказ на артыкул, які Вы лічыце абразьлівым для З.Пазьняка, бо ён друкаваўся ня ў нашай газэце. Зьвярніцеся шчэ раз у “Народную волю”, мо не з эмацыйным лістом ужо, а з спакойным артыкулам. Тады яны не павінны адмовіць.