Ужо месяц навучэнцы зачыненага Беларускага ліцэю займаюцца, пераходзячы з кватэры на кватэру. Тым ня менш, навучальны працэс не спыняецца. Самая вялікая псыхалягічная праблема — недахоп камунікацыі, немагчымасьць тусавацца на перапынках, разам бавіць вечары, адпачываць на дыскатэках у актавай залі, ладзіць спартовыя імпрэзы — усё тое, што маюць іншыя дзеці і што важна ня менш за наведваньне заняткаў. Без чаго не бывае школы.

Патрэбныя сродкі і магчымасьці на арганізацыю вольнага часу (абанэмэнты ў басэйн, квіткі ў тэатар, арэнда дыскатэкі, аплата эксурсій і г.д., памяшканьне для дзейнасьці ліцэйскага тэатру, органаў самакіраваньня, гурткоў па інтарэсах). Бацькам цяжка знаходзіць грошы на тое, што іншыя школьнікі маюць задарма.

Просім зьвяртацца на тэлефоны актывістаў бацькоўскага камітэту Ліцэю: 0296-70-30-85 (Рэгіна), 242-85-16 (Сяргей).

Адважныя ліцэісты і іх цярплівыя бацькі — правобраз будучае свабоднае школы і будучага свабоднага грамадзтва.

Падтрымайма ліцэістаў!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру