У Познані (Польшча) прайшла Міжнародная выстава-кірмаш харчовай прамысловасьці «Polagra-Food 2003». Туды прыбылі прадстаўнікі 770 фірмаў і арганізацыяў з 35 краінаў сьвету. Беларуская дэлегацыя склала аж 18 чалавек.

Прапановы фірмаў, якія выставілі на кірмашы сваю прадукцыю, вельмі разнастайныя — ад мяса-малочнай ды віна-гарэлачнай прамысловасьці да вытворчасьці ўпаковак для прадуктаў харчаваньня.

Нашыя бізнэсоўцы былі зьдзіўленыя той цікавасьцю, якую выявілі да іх прадукцыі замежныя калегі. «Вось я прастаяў на стэндзе некалькі гадзінаў і бачу, як адбываецца жывая гутарка. І першае пытаньне польскіх прадпрымальнікаў: як увайсьці на беларускі рынак, як сэртыфікуецца тавар, як што зрабіць, — кажа старшыня менскага Саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімер Карагін. — Польскія бізнэсоўцы цікавяцца адрасамі розных дзяржаўных установаў, органаў дзяржаўнай сэртыфікацыі й стандартызацыі, адрасамі канкрэтных беларускіх фірмаў, якія займаюцца канкрэтнымі відамі прадукцыі».

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0