Як паслухаеш афіцыйныя СМІ, дык складаецца ўражаньне, што ўся Масква на апошнім тыдні верасьня толькі і гаварыла, што пра Дні Беларусі. На жаль, гэта далёка ня так.

Рэклямы Дзён Беларусі ў маскоўскіх СМІ было прыкладна столькі, колькі яе бывае, калі сюды прыяжджаюць на гастролі найлепшыя беларускія тэатры, — г.зн. ніколькі.

Я даведалася пра Дні Беларусі зь беларускіх сайтаў. Зразумела, што масквічы не сядзяць каля кампутараў дзеля таго, каб даведацца пра падзеі ў Беларусі: іх беларускія навіны зусім не цікавяць. З нашай галоўнай крыніцы інфармацыі — тэлебачаньня — пайшлі паведамленьні пра Дні Беларусі толькі ў дзень прыезду Лукашэнкі 30 верасьня, калі цікавыя насельніцтву кірмашовыя дні ўжо скончыліся. Ну нельга, вядома, сказаць, каб зусім не было ніякіх абвестак пра Дні Беларусі — у некаторых акругах віселі невялікія плякаты, якія затурканыя жыцьцём масквічы звычайна рэдка заўважаюць; напэўна, пару разоў узгадалі на радыё.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна