Урачыстае адкрыцьцё помніка Міцкевічу ў Менску праходзіла пад знакам гістарычных аналёгій. Прамоўцы — як з польскага, так і зь беларускага бакоў — нямала гаварылі пра тое, колькі гора і няшчасьцяў прынесьлі гэтай зямлі акупанты.

У кантэксьце асобы Міцкевіча выходзіла, што маюцца на ўвазе якраз акупанты з усходу. Характэрна і тое, што месца, дзе праходзіла мерапрыемства, шчыльна ачапілі дзясяткі спэцслужбістаў у цывільным. Нібыта гаварыць пра свабоду і акупацыю можна было толькі там — за ачапленьнем…

Помнік мусілі паставіць яшчэ ў 1998-м, на 200-годзьдзе Адама Міцкевіча. Але фінансавыя цяжкасьці (што ўзьніклі, напэўна, з палітычных прычынаў — калі хто ня памятае, гэта былі гады замяталіншчыны) зацягнулі працу і ўсталяваньне аж на пяць гадоў. У мінулую суботу, 4 кастрычніка, твор скульптараў Андрэя Засьпіцкага і Аляксандра Фінскага, пры ўдзеле архітэктара Рыгора Фёдарава, зьявіўся ў сквэры на скрыжаваньні Гарадзкога Валу і Нямігі.

У дзень адкрыцьця ў скверы сабраліся сотні людзей, сярод якіх былі вядомыя палітыкі, грамадзкія і культурныя дзеячы, дыпляматы. Дзясяткі агентаў спэцслужбаў пільнавалі бясьпеку грамады.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру